Джоан Ален | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1956[1][2] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Peter Friedman[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання |
Узнагароды |
Drama Desk Award for Outstanding Actress in a Play[d] (1984) Прэмія Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў за найлепшую жаночую ролю другога плана[d] (1995) Broadcast Film Critics Association Award for Best Supporting Actress[d] (1996) Broadcast Film Critics Association Award for Best Supporting Actress[d] (1998) San Diego Film Critics Society Award for Best Actress[d] (2005) Chicago Film Critics Association Award for Best Actress[d] (2006) прэмія «Тэатральны свет»[d] (1984) |
IMDb | ID 0000260 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джоан Ален (англ.: Joan Allen; нар. 20 жніўня 1956) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Трохразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1996, 1997, 2001).
Сваю акцёрскую кар’еру актрыса пачынала ў знакамітай чыкагскай трупе «Steppenwolf Theatre Company» пад кіраўніцтвам Джона Малкавіча. У пачатку 1980-х гадоў яна пачала граць у тэатры, а таксама здымацца ў малабюджэтных серыялах. Яе кінадэбютам стала маленькая роля другога плана ў фільме «Кампраметуючыя паставы». У 1988 годзе яна з’явілася на Брадвеі ў спектаклі па п’есе Лэнфарда Уілсана «Спалі гэта», за што атрымала прэмію «Тоні». У кіно яна з’яўлялася дастаткова рэдка, і ні адна з роляў не зрабіла яе зоркай, але ўсё змянілася ў 1995 годзе пасля фільма Олівера Стоўна «Ніксан», дзе Джоан сыграла жонку прэзідэнта. Гэтая роля прынесла акторцы заслужаную славу, яна была намінаваная на «Оскар» і прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў.
Джаан Ален сыграла намесніка дырэктара ЦРУ Памэлу Лэндзі ў фільмах «Перавага Борна», «Ультыматум Борна» і «Эвалюцыя Борна».
Знялася ў новым фільме Пола У. С. Андэрсана «Смяротная гонка», прэм’ера якога адбылася ў 2008 годзе.
У 2015 годзе Ален была запрошана на вядучую ролю ў серыял ABC «Сям’я».