«Джобс» (англ.: Jobs, стылізавана як jOBS) — мастацкі фільм рэжысёра Джошуа Майкла Штэрна пра жыццё амерыканскага прадпрымальніка, менеджара, дызайнера і інвестара Стыва Джобса з 1974 па 2001 год, гэта значыць перыяд, калі ён быў студэнтам Рыд каледжа і прадставіў першы iPod у 2001 годзе. Прэм’ера карціны адбылася на закрыцці кінафестывалю «Сандэнс » 27 студзеня 2013 года. У Расіі фільм выйшаў у пракат 19 верасня 2013 года.
Джобс (фільм) на Вікісховішчы |