Джозеф Альберс | |
---|---|
ням.: Josef Albers | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1976[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anni Albers[d][9] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, дызайнер, мастак-гравёр, скульптар, мастак па шклу, выхавацель |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[10] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | оп-арт і абстракцыянізм[10] |
Уплыў | Франц фон Штук і Іаганес Ітэн |
Уплыў на | Florence Henri[d], Sewell Sillman[d][11], Carolyn Kriegman[d][12] і Audrey Flack[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозеф (Ёзэф) Альберс (ням.: Josef Albers; 19 сакавіка 1888, Ботрап — 25 сакавіка 1976, Нью-Хэйвен, штат Канектыкут) — нямецкі і амерыканскі мастак, дызайнер, паэт, тэарэтык і выкладчык.
У 1920 годзе стаў студэнтам вышэйшай школы Баўхаўс у Веймары. У 1922 годзе ён стварае ў Баўхаўсе новую майстэрню мастацкага шкла, а затым узначальвае там майстэрню мэблі. Яго раннія ксілаграфіі і літаграфіі не вылучаюцца над сярэднім узроўнем экспрэсіянізму. Пад уплывам канструктывізму Баўхаўса (дзе адным з яго галоўных настаўнікаў быў Ласла Махой-Надзь) перайшоў да значна больш строгага абстрактна-геаметрычнага стылю, захапляючыся т. зв. дыяфаніямі, празрыстымі кампазіцыямі на шкле, выкананымі з дапамогай пескаструмянёвага апарата. Пераехаўшы разам са школай у Дэсау (1925 год), быў пераемнікам М. Брэера на пасадзе кіраўніка мэблевай майстэрні, а з 1930 года — намеснікам дырэктара ўсёй школы. Актыўна працаваў як дызайнер, ствараючы эскізы мэблі, а таксама шклянога і металічнага начыння[15].
У 1933 годзе, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, стаў адным з першых выкладчыкаў Баўхаўса, якія эмігравалі ў ЗША. Выкладаў у каледжы Блэк-Маўнцін у Ашвіле, Паўночная Караліна да 1949 года. Сярод яго вучняў былі В. дэ Кунінг, Р. Мазервел, К. Ноланд і Р. Раўшэнберг. У 1950 годзе ўзначаліў кафедру дызайну ў Школе мастацтваў Ельскага ўніверсітэта, дзе чытаў лекцыі да 1960 года.
Да 1970 года Альберс стаў ганаровым членам чатырнаццаці школ і акадэмій; у 1971 годзе адбылася рэтраспектыўная выстаўка яго работ у Метраполітэн-музей. У апошнія гады свайго жыцця мастак ствараў у асноўным манументальныя насценныя кампазіцыі для грамадскіх будынкаў, у тым ліку для Аспіранцкага цэнтра Гарвардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Тайм» і «Лайф» у Нью-Ёрку, Музея гісторыі мастацтваў і культуры ў Мюнстэры і г.д[16].
Памёр Альберс у Нью-Хэйвене, Канектыкут 25 сакавіка 1976 года.