Джозеф Джэнкінс Робертс

Джозеф Джэнкінс Робертс
1-ы прэзідэнт Ліберыі[d]
3 студзеня 1848 — 7 студзеня 1856
Пераемнік Стывен Ален Бенсан
2-і губернатар Ліберыі[d]
3 верасня 1841 — 3 студзеня 1848
Папярэднік Thomas Buchanan[d]
7-ы прэзідэнт Ліберыі[d]
1 студзеня 1872 — 3 студзеня 1876
Папярэднік Джэймс Скіўрынг Сміт
Пераемнік James Spriggs Payne[d]

Нараджэнне 15 сакавіка 1809(1809-03-15)[1]
Смерць 24 лютага 1876(1876-02-24)[1] (66 гадоў)
Жонка Jane Rose Roberts[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Джэнкінс Робертс (15 сакавіка 1809, Вірджынія, ЗША — 24 лютага 1876, Манровія, Ліберыя) — выконваючы абавязкі губернатара з 3 верасня 1841 па 20 студзеня 1842, з 20 студзеня 1842 губернатар Ліберыі. Першы (3 студзеня 1848 — 7 студзеня 1856) і сёмы (1 студзеня 1872 — 3 студзеня 1876) прэзідэнт Ліберыі.

Джозеф Джэнкінс Робертс нарадзіўся 15 сакавіка 1809 года ў Вірджыніі ў змяшанай афра-еўрапейскай сям’і вольным чалавекам. Дзяцінства правёў у Норфалку (Вірджынія, ЗША), дзе скончыў сярэднюю школу Моры і Норфалкскую акадэмію.

У 1829 годзе яго сям’я пераязджае ў Ліберыю і адкрывае краму ў Манровіі. У 1839 годзе Джозеф Джэнкінс Робертс становіцца лейтэнант-губернатарам (віцэ-губернатарам), а ў 1841 годзе выконваючым абавязкі губернатара, і ў 1842 годзе губернатарам. Застаўся ў гісторыі вядомым як «Бацька Ліберыі». Дапамог Ліберыі атрымаць незалежнасць у 1847 годзе. Пасля абвяшчэння Ліберыі Рэспублікай, стаў яе першым Прэзідэнтам.

Робертс кіраваў краінай да 1856 года, пасля чаго пакінуў свой пост. Аднак у 1871 годзе, у выніку дзяржаўнага перавароту, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў скінуты войскамі, лаяльнымі да Рэспубліканскай партыі, бо ён хацеў адмяніць будучыя прэзыдэнцкія выбары. Робертс, лідар Рэспубліканскай партыі, выйграў гэтыя выбары і зноў стаў прэзідэнтам Рэспублікі. Ён быў прэзідэнтам Рэспублікі да 1876 года. Праз месяц, пасля сыходу з пасады прэзідэнта, Джозеф Джэнкінс Робертс памёр.

Зноскі

  1. а б Joseph Jenkins Roberts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.