Джозеф Пікфард | |
---|---|
Joseph Pickford | |
Дата нараджэння | 1736 |
Месца нараджэння | Ашоу |
Дата смерці | 1782 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Архітэктурны стыль | геаргіянская архітэктура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозеф Пікфард (англ.: Joseph Pickford, 1736—1782) — англійскі архітэктар часоў караля Георга III, які будаваў ў геаргіянскім стылі.
Джозеф быў другім сынам сваіх бацькоў, Уільяма і Мэры Пікфардаў, і нарадзіўся ў уорыкшырскім горадзе Ашоу (англ.: Ashow). У 1748 г. ён пакінуў горад для навучання ў свайго дзядзькі Уільяма ў Лондане. У красавіку 1762 года Джозеф ажаніўся з Мэры Уілкінс (англ.: Mary Wilkins); у іх была двое дзяцей[1]; існуе партрэт гэтых дзяцей аўтарства Джозефа Райта (работы якога выстаўлены ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі).
Сярод найважнейшых яго прац — дом святой Алены, Этрурыя Хол, і яго ўласны дом, цяпер вядомы як Дом-музей Пікфарда ў Дэрбі, у якім размешчаны музей геаргіянскага стылю жыцця і касцюма, а таксама экспазіцыя, прысвечаная лялечным тэатрам і склеп-бамбасховішча 1940-х гадоў[2].