Джозеф Чэ́мберлен (8.7.1836, Лондан — 2.7.1914) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікабрытаніі.
Вучыўся ў каледжы Лонданскага ўніверсітэта (1850—52). Фабрыкант. У 1873—76 мэр г. Бірмінгем. 3 1876 дэпутат парламента ад Ліберальнай партыі. У 1880—85 і 1886 міністр ва ўрадах У. Ю. Гладстана. У 1886 выступіў супраць законапраекта аб наданні Ірландыі аўтаноміі і з групай прыхільнікаў (ліберал-юніяністаў) выйшаў з Ліберальнай партыі, а пазней з’яднаўся з кансерватарамі. У 1895—1903 міністр калоній. Адзін з ініцыятараў Англа-бурскай вайны (1899—1902).