Джон Браўн | |
---|---|
англ.: John Brown | |
Дата нараджэння | 9 мая 1800[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1859[1][2][…] (59 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Бацька | Оўэн Браўн[d] |
Маці | Ruth Mills[d][5] |
Дзеці | Frederick Brown[d], Watson Brown[d], Oliver Brown[d], Owen Brown[d] і John Brown Junior[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Provisional army[d] |
Камандаваў | Provisional army[d] |
Бітвы/войны | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Браўн (англ.: John Brown, 9 мая 1800, Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША — 2 снежня 1859) — адзін з лідараў абаліцыянісцкага руху ў ЗША.
У 1855—1856 гадах арганізаваў узброеную барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас.
Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Вірджынія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакратычнай «Часовай канстытуцыі».
З мэтай ажыццяўлення плана 16 кастрычніка 1859 года Браўн з узброеным атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі два сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны.
Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—1865 гадоў.