Джон Бэкус | |
---|---|
англ.: John Warner Backus | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 2007[2][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфера | Інфарматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | Калумбійскі універсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
IBM Fellow[d] (1963) прэмія Цьюрынга (1977) прэмія Гаральда Пендэра[d] (1983) Fellow Awards[d] (1997) прэмія Уолеса Мак-Даўэла[d] (1967) IRI Achievement Award[d] (1984) honorary doctorate of the Henri Poincaré University[d] (4 студзеня 1989) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Бэкус (англ.: John Warner Backus[7], 3 снежня 1924 — 17 сакавіка 2007) — амерыканскі навуковец у галіне інфарматыкі. Ён быў кіраўніком каманды, якая распрацавала першую высокаўзроўневую мову праграмавання ФАРТРАН, вынаходнікам формы Бэкуса — Наура, адной з самых універсальных натацый, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння сінтаксісу фармальных моў.
У 1977 годзе быў удастоены Прэміі Цьюрынга
за глыбокі, уплывовы і працяглы ўклад у распрацоўку практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, найперш цераз яго працу над ФАРТРАНам, і за плённыя публікацыі па фармальных працэдурах спецыфікацыі моў праграмавання
Арыгінальны тэкст (англ.)for profound, influential, and lasting contributions to the design of practical high-level programming systems, notably through his work on FORTRAN, and for seminal publication of formal procedures for the specification of programming languages
Бэкус нарадзіўся ў Філадэльфіі, рос у Уілмінгтоне (Дэлавэр). Скончыў школу Хіл (англ.: Hill School) у Потстаўне (англ.: Pottstown) У 1942 годзе паступіў ва Універсітэт Вірджыніі для вывучэння хіміі, аднак быў адлічаны на другім курсе за пропускі заняткаў. Пасля гэтага быў прызваны на Ціхаакіянскі флот ЗША, аднак пры медаглядзе ў яго выявілі пухліну чарапной косці, якая была паспяхова выдалена, а ў галаву ўманціравана пласціна. Пазней яна была заменена на больш надзейную, зробленую па праекце самога Джона.
Пасля службы ў войску ў час Другой сусветнай вайны Бэкус трапіў у Нью-Ёрк, дзе стаў вучыцца ў радыётэхнічнай школе. «Тады граніцаю маіх імкненняў, — прызнаваўся ён пазней, — было зрабіць высакаякасную гукаўзнаўляльную прыладу». Аднак адзін з выкладчыкаў пераканаў Бэкуса працягнуць адукацыю, і ён паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт.
У 1950 годзе Джон Бэкус, ужо маючы ступень магістра матэматыкі, прыйшоў у фірму IBM. Яму было тады 25 гадоў. Неўзабаве ён узначаліў групу, якая распрацоўвала інтэрпрэтатар «Speedcoding» для камп’ютара IBM 701 — першую мову высокага ўзроўню для машын IBM, — а пазней прыняў удзел у стварэнні ўдасканаленага варыянта гэтай машыны, мадэлі IBM 704. У 1953 годзе Бэкус прапанаваў стварыць для камп’ютара IBM 704 мову, якая дазваляла б запісваць каманды амаль у звычайнай алгебраічнай форме, і кампілятар для яе. Гэта прапанова скора знайшла падтрымку, бо ў фірме шукалі шляхі павелічэння збыту сваіх камп’ютараў і таму імкнуліся зрабіць іх больш прывабнымі і «дружалюбнымі» для карыстальніка.
Джон Бэкус атрымаў прэмію Цьюрынга 17 кастрычніка 1977 года за стварэнне мовы высокага ўзроўню, праграмы на якой мелі б зручны для чалавека выгляд, і транслятара, які пераводзіў бы каманды высокага ўзроўню ў машынны код. Прапанова аб распрацоўцы гэтага сродку ўзаемадзеяння з ЭВМ была ўпершыню агучана ў 1953 г. А ўжо праз год свет убачыў першы афіцыйны дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне ідэі Бэкуса. Першая версія Фартрана стала даступнай у 1957 г. Яшчэ праз год тэрмін FORTRAN стаў абазначаць цэлую групу моў праграмавання, што прымяняліся перш за ўсё ў навуковых разліках. Аднак інтарэсы Бэкуса былі значна шырэй, чым толькі перапрацоўка існуючых стандартаў: ён прымаў актыўны ўдзел у стварэнні іншай папулярнай мовы праграмавання — Алгол[8].
Джон Бэкус адначасова распрацаваў спецыяльную сістэму азначэнняў для моў праграмавання. Неўзабаве гэты спосаб запісу назвалі нармальнай формай Бэкуса ці БНФ. Пазней дацкі навуковец Пітэр Наур унёс удакладненні ў методыку Бэкуса, і гэтую форму сталі называць формай Бэкуса — Наура, пры гэтым скарачэнне засталося ранейшым — БНФ.