Джон Генры Ньюман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | багаслоў, паэт, англіканскі святар, каталіцкі святар, раманіст, выкладчык універсітэта, стваральнік гімнаў, філосаф, пісьменнік | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
21 лютага 1801[1][2][…] |
||||||
Смерць |
11 жніўня 1890[1][2][…] (89 гадоў) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Маці | Jemima Fourdrinier[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Генры Ньюман (21 лютага 1801, Лондан — 11 жніўня 1890, Бірмінгем) — англійскі кардынал, святы.
Вывучаў англіканскую тэалогію ў Оксфардзе, 13 чэрвеня 1824 годзе стаў пастарам у англіканскай супольнасці. Падчас свайго падарожжа па Італіі блізка пазнаёміўся з каталіцтвам. Вярнуўшыся ў Англію, ён заснаваў у 1833 годзе Оксфардскі рух — англіканскі аднаўленчы рух, асноўнаю мэтаю якога было нанава адкрыць каталіцкую спадчыну ў літургіі, тэалогіі і царкоўных структурах.
Увосень 1845 года вырашыў перайсці ў каталіцтва, а 9 кастрычніка быў афіцыйна прыняты ў Каталіцкую Царкву[5].
У 1847 годзе ён атрымаў прэсвітарскае пасвячэнне і заснаваў у Англіі Араторый імя Святога Філіпа Нэры, а ў 1879 годзе Папа Леў XIII надаў яму годнасць кардынала.
19 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI беатыфікаваў яго[6]. 13 кастрычніка 2019 года Папа Францыск кананізаваў Джона Генры Ньюмана.