Джон Данстэйбл

Джон Данстэйбл
Дата нараджэння 1390[1][2][…]
Дата смерці 24 снежня 1453[3]
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Жанры класічная музыка і літургічная музыка[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Данстэйбл (англ.: John Dunstable; 1370, або 1380, або 1390 — 24 снежня 1453) — англійскі кампазітар.

Верагодна, кампазітар нарадзіўся ў Данстэйблі ў Бедфардшыры. Дата яго нараджэння невядомая, яе вылічаюць прыблізна па самых ранніх працах Данстэйбла, якія дайшлі да нас, 1410—1420 гадоў.

Магчыма, да 1427 года ён служыў прыдворным музыкантам у герцага Бедфардскага (брата караля Генрыха V), таму мог жыць некаторы час у Францыі, бо герцаг быў рэгентам Францыі ў 1423—1429 гадах. У 1427—1436 гадах Данстэйбл знаходзіўся пры двары Жанны Наварскай, другой жонкі англійскага караля Генрыха IV. Паводле падатковых запісаў за 1436 год, Данстэйбл меў уласнасць у Нармандыі, а таксама ў Кембрыджшыры, Эсексе і Лондане. У 1438 г. ён знаходзіўся на службе ў Хамфры, герцага Глостэрскага.

У адрозненне ад многіх кампазітараў таго часу, Данстэйбл не быў клірыкам. Верагодна, ён быў жанаты.

Відаць, Данстэйбл займаўся таксама астраноміяй і матэматыкай, з яго эпітафіі мы ведаем, што ён «вывучаў законы нябесных сузор’яў». Яго праца па астраноміі носіць кампілятыўны характар.

Данстэйбл пахаваны ў Лондане ў царкве Сент-Стывен-Уолбрук. Надмагілле было пастаўлена ў царкве ў пачатку XVII стагоддзя. Царква была адноўлена пасля пажару 1666 года, надмагілле аднавілі ў 1904 годзе.

Зноскі

  1. John Dunstable // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Dunstable // Musicalics Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Dunstable // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.