Джон Колдвел Кэлхун (англ.: John Caldwell Calhoun, [kælˈhuːn, kəlˈhuːn]; 18 сакавіка1782, Эбівіл, Паўднёвая Караліна — 31 сакавіка1850, Вашынгтон, Акруга Калумбія) — адзін з найбольш уплывовых палітыкаў у гісторыі ЗША, галоўны ідэолаг рабаўладальніцкай палітыкі паўднёвых штатаў і лабіст іх інтарэсаў у федэральнай ўрадзе. Першы віцэ-прэзідэнт ЗША, які нарадзіўся пасля абвяшчэння незалежнасці, і адзін з двух (другі — Спіра Агню), якія пайшлі ў адстаўку. Яго ідэі выкарыстоўваліся для абгрунтавання сэцэсіі паўднёвых штатаў і стварэння КША.