Сэр Джон Аляксандр Мак-Дональд (11 студзеня 1815, Глазга, Шатландыя, Вялікабрытанія — 6 чэрвеня 1891, Атава, правінцыя Антарыа, Канада) — першы прэм'ер-міністр Канады.
У 1820 годзе яго бацькі эмігравалі ў Канаду, пасяліўшыся ў Кінгстане (правінцыя Антарыа). Ва ўзросце 15 гадоў Мак-Дональд уладкаваўся на працу ў адвакацкую кантору, а ў 1836 годзе атрымаў адвакацкую ліцэнзію ў Верхняй Канадзе, пасля чаго практыкаваў у Кінгстане. У 1844 годзе быў абраны прадстаўніком Кінгстана ў канадскай заканадаўчай асамблеі. У 1847 годзе ўвайшоў у склад кабінета ў якасці генеральнага рэсівера (кіраўніка спрэчнай маёмасцю), неўзабаве стаў лідарам кансерватыўнай партыі. У кааліцыйным кабінеце міністраў Мак-Дональд атрымаў пасаду генеральнага пракурора. У 60-х гадах XIX стагоддзя Мак-Дональд прымаў актыўны ўдзел у перамовах, якія папярэднічалі стварэнню дамініёна Канада ў 1867 годзе, пасля чаго стаў першым прэм'ер-міністрам новай дзяржавы і ў далейшым граў ключавую ролю на канадскай палітычнай сцэне.