Джон Мішук

Хакей
Джон Мішук
Нарадзіўся 29 верасня 1940(1940-09-29) (84 гады)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 87 кг
Пазіцыя абаронца
Хват леварукі ўдар[d]
Клубная кар’ера[* 1]
1958—1960 Гамільтан Тайгер Кабс[d]
1960—1961 Гамільтан Рэд Уінгс[d]
1961—1963 Эдмантан Флаерз[d]
1963 Пітсбург Хорнетс[d]
1963—1964 Дэтройт Рэд Уінгз
1964 Пітсбург Хорнетс[d]
1965 Чыкага Блэкхокс
1965—1967 Сент-Луіс Брэйвс[d]
1967—1969 Філадэльфія Флаерз
1969—1970 Мінесота Норд Старз[d]
1969—1970 Аява Старз[d]
1970—1974 Сан-Дыега Галз[d]
1974—1975 Мічыган Стэгс[d]
1975—1977 Калгары Каўбойз[d]
1977—1978 Сан-Францыска Шэмракс[d]
1978—1979 Сан-Дыега Хоўкс[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Джон Мішук, Ян Мішук (англ.: John Miszuk; нар. 29 верасня 1940, в. Налібакі, цяпер Стаўбцоўскі раён, Беларусь) — канадскі хакеіст беларускага паходжання. Першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ[1].

Нарадзіўся ў вёсцы Налібакі ў 1940 годзе. У 1943 годзе нацысты вёску спалілі, а жыхароў вывезлі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пасля вайны сям’я з нямецкіх лагераў пераязджае ў Канаду. У 1950 годзе туды пераехаў бацька Джона, які неўзабаве знайшоў працу на грыбной ферме. Пасля ён вярнуўся па астатнюю сям’ю і перавёз усіх у Гамільтан (Антарыа). Па вайне ў Гамільтан пераехала і шмат іхніх знаёмых з Налібак.

Джон пачаў гуляць у хакей ва ўзросце 10 год. У 13 год ён стаў гуляць за мясцовыя юніёрскія клубы, а яшчэ праз 7 год дэбютаваў у наймацнейшай хакейнай лізе свету — НХЛ — у складзе амерыканскай каманды «Дэтройт Рэд Уінгз». У наступныя 7 год абаронца Мішук правёў 237 гульняў (7 галоў, 39 перадач) у складзе чатырох каманд Нацыянальнай хакейнай лігі — апроч «Дэтройта», гэта «Чыкага Блэкхокс», «Філадэльфія Флаерз» і «Мінесота Норд Старз». Ён таксама згуляў больш за 200 матчаў у іншай прафесійнай хакейнай лізе WHA, якая ў 1970-я гады канкурыравала з НХЛ. У 37 гадоў Джон Мішук сышоў з прафесіянальнага хакею. Пасля выступаў у клубе ветэранаў.

У пасляспартовым жыцці пайшоў у бізнэс. Спачатку працаваў у Сан-Дыега ў рэстаране. А ў 1980 годзе вярнуўся ў Канаду і сам адкрыў па франшызе рэстаран хуткага абслугоўвання.

У 2019 годзе наведаў родную вёску праз 76 год пасля ад’езду. У чэрвені ён разам з дочкамі Кэтлін і Мэры і ўнучкай Гэйлі прыехаў у Беларусь на тры дні[2].

Зноскі