Джон Стэйнбек | |
---|---|
англ.: Jeffery Ernest Steinbeck | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Jeffery Ernest Steinbeck |
Дата нараджэння | 27 лютага 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1968[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Steinbeck[d][4] |
Маці | Olive Hamilton[d][4] |
Жонка | Elaine Anderson Steinbeck[d], Gwyn Conger[d] і Carol Henning[d] |
Дзеці | John Steinbeck IV[d] і Thomas Steinbeck[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, ваенны карэспандэнт, раманіст |
Гады творчасці | 1927 — 1968 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джон Эрнст Стэ́йнбек[5] (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, г. Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік і журналіст.
Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.
У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай літаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.