Джон Туртура

Джон Туртура
англ.: John Turturro
Дата нараджэння 28 лютага 1957(1957-02-28)[1][2] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Katherine Borowitz[d]
Дзеці Amedeo Turturro[d] і Diego Turturro[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, пісьменнік, сцэнарыст, характарны акцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, рэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, тэатральны рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0001806
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джо́н Майкл Туртура (англ.: John Michael Turturro; нар. 28 лютага 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст.

Грае пераважна клапатлівых і нервовых персанажаў. Актыўна супрацоўнічаў з рэжысёрам Спайкам Лі, прыняўшы ўдзел у яго карцінах: «Рабі, як трэба!», «Кваседкі», «Дзяўчына Нумар 6», «Крывавае лета Сэма». А таксама, пачынаючы з 1990-х гадоў, іграў у фільмах братоў Коэн: «Скрыжаванне Мілера», «Бартан Фінк», «Вялікі Лебоўскі» і «О, дзе ж ты, брат?». У 2000-х гадах Туртура прыняў удзел у чатырох частках паспяховага камерцыйнага праекта: «Трансформеры», «Трансформеры: Помста заняпалых», «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца» і «Трансформеры: Апошні рыцар».

У якасці рэжысёра Туртура зняў шэсць карцін, а таксама быў прадзюсарам трох мастацкіх і аднаго дакументальнага фільмаў.

  1. John Turturro // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Turturro // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.