Джон Уоркап Корнфарт | |
---|---|
англ.: Sir John Warcup 'Kappa' Cornforth | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2013[3][1][…] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rita Harradence[d][5] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Робінсан |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1953) прэмія Кардэ — Моргана[d] (1953) Каралеўскі медаль[d] (1976) Australian of the Year[d] (1975) Flintoff medal[d] (1966) Ernest Guenther Award[d] (1969) медаль і прэмія Novartis[d] (1966) медаль Дэві[d] (1968) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Уоркап Корнфарт, сэр (англ.: Sir John Warcup 'Kappa' Cornforth; 7 верасня 1917, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі хімік-арганік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1953).
Вучыўся ва ўніверсітэтах Сіднея і Оксфарда (Вялікабрытанія). Працаваў у Савеце па медыцынскіх даследаваннях (Вялікабрытанія, 1946—1962), у лабараторыі хімічнай энзімалогіі імя Мілстэда фірмы «Шэл Рызёрч Лімітэд» (1962—1975, дырэктар), прафесар універсітэта Сусекса (з 1975 года).
Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню механізму біясінтэзу стэроідаў (напрыклад, халестэрыну) і тэрпеноідаў метадам «пазначаных папярэднікаў».
Нобелеўская прэмія па хіміі (1975) за даследаванне стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу.