Джон Хёрт | |
---|---|
англ.: John Hurt | |
![]() Партрэт Вальтэрлана Папэці. | |
Імя пры нараджэнні | Джон Вінсент Хёрт |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1940[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 студзеня 2017[3][4] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Annette Robertson[d][7][8] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, падарожнік-даследчык, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр, video game actor |
Кар’ера | 1961 — цяперашні час |
Кірунак | камедыі Шэкспіра[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000457 |
johnhurt.co.uk (англ.) | |
![]() |
Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; 22 студзеня 1940[1][2][…], Чэстэрфілд, Дэрбішыр[3][2][…] — 25 студзеня 2017[3][4], Норфалк, Усходняя Англія[d][3][1]) — брытанскі акцёр кіно, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[10]
Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[11] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[12]
Пачынаў кар’еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.
Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).
Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[13] экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Чалавек на ўсе часы | A Man for All Seasons | Рычард Рыч | |
ф | Чужы | Alien | Кейн | |
ф | Мярцвяк | Dead Man | памочнік Джона Дзікенсана | |
ф | Кантакт | Contact | Хэддан | |
ф | Гары Потэр і філасофскі камень | Harry Potter and the Sorcerer's Stone | містэр Алівандер | |
ф | Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа | Indiana Jones and the Kingdom of the Crystal Skull | прафесар Гаральд Окслі | |
ф | Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1 | Harry Potter and the Deathly Hallows — Part 1 | містэр Алівандер | |
ф | Вайна багоў: Бессмяротныя | Immortals | Стары Зеўс | |
ф | Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2 | Harry Potter and the Deathly Hallows — Part 2 | містэр Алівандер | |
ф | Меланхолія | Melancholia | Дэкстэр, бацька Жусцін і Клэр | |
ф | Скрозь снег | Seolgungnyeolcha | Гіліам |