Джон Эверэт Міле | |
---|---|
англ.: John Everett Millais | |
| |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1829 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 жніўня 1896 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | John William Millais[d][4] |
Маці | Mary Emily Evamy[d][4] |
Жонка | Effie Gray[d][5][6] |
Дзеці | John Guille Millais[d], Sir Everett Millais, 2nd Baronet[d], George Gray Millais[d], Effie Gray Millais[d], Mary Hunt Millais[d], Alice Sophia Caroline Millais[d], Sir Geoffrey William Millais, 4th Bt.[d] і Sophia Margaret Jameson Millais[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, фатограф |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Заступнікі | Джон Раскін |
Уплыў | Веласкес, Джон Макрайтэр |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[7]; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[8]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў Лондан[9]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[9]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара бярэ ў палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[8]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці, карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме », 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахарактарызавалі як «абуральную». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[9]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.
Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[10], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас » (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[11]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[11]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[8] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[12]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (у 1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[11].
У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[12].
Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 1851—1852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал .
Джон Эверэт Міле на Вікісховішчы |