Джоні Кэш | |
---|---|
Johnny Cash | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 2003[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ЗША |
Бацька | Ray Cash[d] |
Маці | Carrie Cloveree Rivers[d] |
Жонка | Vivian Liberto[d] і June Carter Cash[d] |
Дзеці | Rosanne Cash[d], John Carter Cash[d], Kathy Cash[d], Cindy Cash[d] і Tara Cash[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, акцёр, гітарыст |
Пеўчы голас | бас-барытон[d] |
Інструменты | вакал |
Жанр | кантры, госпел, рок |
Лэйбл |
Sun Records Columbia Records Harmony Records Mercury Records American Recordings |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Grammy Legend Award[d] (1991) Зала славы рок-н-рола (1992) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэса[d] (красавік 2000) прэмія Гарацыа Элджэра[d] (1977) |
www.JohnnyCash.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Джоні Кэш (англ.: Johnny Cash; 26 лютага 1932, Кінгсленд, штат Арканзас — 12 верасня 2003, Нашвіл, штат Тэнесі) — амерыканскі спявак і кампазітар, ключавая фігура ў музыцы кантры другой паловы XX стагоддзя. Дзякуючы сваёй музыцы, стылю жыцця на сцэне і па-за яе межамі заслужыў аўтарытэт сярод вялікага кола аматараў музыкі, далёка за межамі жанру кантры. Сам сябе пазіцыянаваў як выканаўца «хрысціянскага кантры».
З Джоні Кэшам асацыюецца ўстойлівае словазлучэнне «Чалавек у чорным» (анг. Mаn In Black), бо з 1960-х гадоў для яго было характэрна нашэнне цёмнага адзення (прычыны гэтага ён тлумачыць ў тэксце аднайменнай песні «Man in Black» 1971).