Джоні Логан Johnny Logan | |
---|---|
англ.: Johnny Logan | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя |
Шон Патрык Майкл Шеррард О'Хеган Seán Patrick Michael Sherrard O’Hagan |
Дата нараджэння | 13 мая 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | Фрэнкстан, Аўстралія |
Краіна | Ірландыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Аўтар-выканаўца, спявак, кампазітар |
Гады актыўнасці | 1978- |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | гітара |
Жанры | Поп |
Псеўданімы | Джоні Логан |
johnnylogan.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джóні Лóган (англ.: Logan Johnny; сапраўднае імя Шон Патрык Майкл Шеррард О'Хеган (англ.: Seán Patrick Michael Sherrard O’Hagan; нар. 13 мая 1954, Фрэнкстан, Аўстралія) — ірландскі спявак і кампазітар.
Нарадзіўся ў сям'і ірландскага тэнара Патрыка О'Хегана, неаднаразова выступаў у Белым доме перад трыма прэзідэнтамі ЗША. У трохгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Ірландыю. У 1977 годзе выканаў галоўную партыю ў мюзікле «Адам і Ева». Прыняўшы сцэнічны псеўданім Джоні Логан, у 1978 годзе выпусціў свой першы сінгл. У 1979 годзе выйграў нацыянальны конкурс песні і быў прызнаны чытачамі газеты Connaught Telegraph лепшым спеваком краіны.
Стаў пераможцам конкурсу песні Еўрабачанне ў 1980 годзе з песняй «What's Another Year?», якая потым заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Зноў удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» 1987 года з песняй «Hold Me Now» і атрымаў другую перамогу. У 1992 годзе напісаная Логаном песня «Why Me?» у выкананні Лінды Марцін заняла першае месца на Еўрабачанні. Дзякуючы такому поспеху Логан атрымаў мянушку «Містэр Еўрабачанне».
На працягу сваёй кар'еры выпусціў больш за 40 сінглаў і 19 альбомаў. Вёў уласнае тэлешоў на Бі-бі-сі пад назвай Johnny Logan and Friends. Заняў трэцяе месца ў рэйтынгу лепшых выканаўцаў Еўрабачання за 50 гадоў з песняй «Hold Me Now». Працягвае актыўную творчую дзейнасць.