Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 кастрычніка 1966[1][2][…] (58 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Ліберыя Францыя |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападаючы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джо́рдж Ве́а (англ.: George Weah; поўнае імя — Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа, англ.: George Manneh Oppong Ousman Weah; 1 кастрычніка 1966, Манровія) — ліберыйскі палітык і былы футбаліст, нападнік. Ігрок зборнай Ліберыі.
Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны іграком года па версіі ФІФА, найлепшым футбалістам Еўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам года. Пасля завяршэння футбольнай кар’еры заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю. У 2017 абраны на пост прэзідэнта Ліберыі.
Пасля завяршэння футбольнай кар’еры Веа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю, і ў 2005 годзе балатаваўся на пост прэзідэнта Ліберыі. Перамогшы ў першым туры галасавання з 28 % галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Серліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзідэнтам.
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, што праходзіў 10 кастрычніка 2017 года, Веа набраў 38,4% галасоў і апярэдзіў Джозэфа Бакая, які на працягу апошніх 12 гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, Затым у другім туры выбараў 26 снежня Джордж Веа быў абраны прэзідэнтам Ліберыі.
Джордж Веа ў Вікіцытатніку | |
Джордж Веа на Вікісховішчы |