Джордж Лукас

Джордж Лукас
англ.: George Lucas
66-ы Венецыянскі кінафестываль (Mostra), 5-ы дзень (09.06.2009)
66-ы Венецыянскі кінафестываль (Mostra), 5-ы дзень (09.06.2009)
Імя пры нараджэнні Джордж Уолтан Лукас-мал.
Дата нараджэння 14 мая 1944(1944-05-14)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Меладзі Хобсан[d]
Дзеці Аманда Лукас[d] і Кэці Лукас[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, кінарэжысёр, калекцыянер мастацтва, мантажор, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст, акцёр, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінаакцёр, выканаўчы прадзюсар, бізнесмен, рэжысёр, прадзюсар
Кар’ера 1965 — цяпер. час
Кірунак кінафантастыка
Узнагароды
IMDb ID 0000184
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Лукас (англ.: George Lukas) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і мантажор, аўтар вядомай касмічнай сагі «Зорныя войны», адзін з аўтараў «Індыяны Джонса».

Нарадзіўся 14 мая 1944 года ў Мадэста, штат Каліфорнія. Скончыў кінафакультэт універсітэта Паўднёвай Каліфорніі. Першы фільм — 20-хвілінная караткаметражка «THX-1138» — заняў першае месца на Нацыянальным фестывалі студэнцкага кіно ў 1967 годзе.

Самай знакамітай працай Джорджа Лукаса з’яўляецца серыя фільмаў «Зорныя войны». Першая частка фільма з’явілася ў 1977 годзе. У ёй Джордж Лукас з’яўляўся рэжысёрам і сцэнарыстам, але пасля яе вырашыў скончыць рэжысёрскую дзейнасць, і ў наступных двух частках выконваў толькі працу прадзюсара і сцэнарыста. Тым не менш, у 1999 годзе ён вярнуўся да рэжысёрскай працы і зняў перадгісторыю сагі з 3-х фільмаў.

  1. George Lucas // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Barson M. George Lucas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.