Джордж Паджэт Томсан | |
---|---|
англ.: George Paget Thomson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 мая 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1975[1][2][…] (83 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Джозеф Джон Томсан[6] |
Маці | Rose Thomson[d][6] |
Жонка | Kathleen Buchanan Adam Smith[d][6] |
Дзеці | John Thomson[d][6], [Caroline] Rose Buchanan Thomson[d][6], Lieut. Com. David Paget Thomson[d][6] і [Lilian] Clare Thomson[d][6] |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джон Уільям Стрэт, лорд Рэлей і Джозеф Джон Томсан |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1949) ![]() Howard N. Potts Medal[d] (1932) медаль Х’юза (1939) Медаль Фарадэя[d] (1960) Бэйкераўская лекцыя[d] (1948) Guthrie Lecture[d] (1948) |
![]() | |
![]() |
Джордж Паджэт То́мсан[7] (англ.: George Paget Thomson; 3 мая 1892 — 10 верасня 1975) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1937). Прэмія прысуджана «за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях» (сумесна з Джозефам Дэвісанам).
Джордж Томсан нарадзіўся ў сям’і лаўрэата Нобелеўскай прэміі фізіка Дж. Дж. Томсана і Розы Элізабет Паджэт — дачкі прафесара медыцыны ў Кембрыджы. Томсан наведваў прыватную школу Пірса ў Кембрыджы, затым быў студэнтам Трыніці-каледжа ў Кембрыджскім універсітэце да пачатку Першай сусветнай вайны, падчас якой ён ваяваў у пяхоце. Пасля непрацяглай вайсковай службы ў Францыі ён працаваў у галіне аэрадынамікі, сярод іншых месцаў і ў Фарнбора. Да 1919 года працаваў у Трыніці-каледжы[7]. З 1922 года прафесар Абердзінскага ўніверсітэта, з 1930 года — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане[7]. У 1952—1962 гадах Д. Томсан узначальваў каледж у Кембрыджы[7].
Д. П. Томсану належаць навуковыя працы атамная і ядзернай фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, электрычных разрадах у газах, па аэрадынаміцы. Незалежна ад К. Д. Дэвісана і Л. Джэрмера адкрыў дыфракцыю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў (карпускулярна-хвалевы дуалізм). Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак развіццю электронаграфіі.