Джордж Сударшан | |
---|---|
George Sudarshan | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1931[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 2018[2] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка[3], фізіка[3] і дынаміка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Robert Marshak[d] |
Вядомы як | Аўтар V-A тэорыі слабага ўзаемадзеяння, сааўтар рэпрэзентацыі Глаўбера-Сударшана, даследчык тахіёнаў |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Дзірака[d] (2010) Majorana Prize[d] (2006) CV Raman Award[d] (1970) медаль Дзірака (ICTP)[d] (2010) TWAS Prize for Physics[d] (1985) |
Энакал Чэндзі Джордж Сударшан (нар. 16 верасня 1931) — вядомы амерыканскі фізік-тэарэтык індыйскага паходжання, прафесар Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне.
Джордж Сударшан нарадзіўся ў маленькай вёсачцы Палам на поўдні Індыі. Ён атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Church Mission Society, а ў 1951 годзе скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1952 годзе ён атрымаў ступень магістра ў Мадраскім універсітэце. Пасля гэтага ён уладкоўваецца ў Tata Institute of Fundamental Research (TIFR), дзе нядоўгі час працуе пад кіраўніцтвам Хомі Джэхангіра Бабы. Далей ён перабіраецца ў Нью-Ёрк, паступаючы ў Рочэстэрскі ўніверсітэт, дзе яго навуковым кіраўніком становіцца Роберт Маршак. У 1958 годзе Сударшан атрымлівае ступень доктара філасофіі ў гэтым універсітэце.