Джордж Фрост Кенан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
George F. Kennan | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alan G. Kirk | ||||||
Пераемнік | Charles E. Bohlen | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Karl L. Rankin | ||||||
Пераемнік | Charles Burke Elbrick | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1904 |
||||||
Смерць |
17 сакавіка 2005 (101 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Kossuth Kent Kennan[d][6] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Джордж Фрост Кенан (16 лютага 1904 - 17 сакавіка 2005) — амерыканскі дыпламат, палітолаг і гісторык, заснавальнік Інстытута Кенан падраздзялення Woodrow Wilson International Center for Scholars. Найбольш вядомы, як ідэйны бацька «палітыкі стрымлівання» часоў Халоднай вайны. Аўтар прац па гісторыі ўзаемаадносін СССР і краін Захаду. Унучаты пляменнік Джорджа Кенана, вядомага сувязямі з расійскімі рэвалюцыянерамі ў 1890-х гадах.
У 1925 годзе, адразу пасля заканчэння Прынстанскага ўніверсітэта, Кенан паступіў на дыпламатычную службу. Пасля нядоўгага знаходжання ў Жэневе ён даведаўся, што можа навучыцца тры гады ў аспірантуры аднаго з еўрапейскіх універсітэтаў пры ўмове, што будзе вывучаць якую-небудзь рэдкую мову. Кенан абраў рускую, бо ў яго была магчымасць атрымаць прызначэнне на працу ў Савецкі Саюз, а таксама прытрымліваючыся сямейнай традыцыі, пачатак якой паклаў стрыечны брат яго дзеда, у памяць аб якім пасля дапаможа заснаваць пры Міжнародным цэнтры Вудра Вільсана Інстытут перспектыўных расійскіх даследаванняў імя Кенана. Пасля завяршэння аспірантуры Дж. Ф. Кенан працягнуў дыпламатычную службу за мяжой - у Таліне і Рызе. Дзе б ён ні працаваў, ён усюды шмат падарожнічаў, што дапамагала яму лепш даведацца пра народ і культуру краіны. У 1933 годзе Кенан прыехаў у Маскву ў якасці перакладчыка Вільяма C. Буліта, першага пасла ЗША ў Савецкім Саюзе.
Затым была служба ў Берліне, Вене, Празе, Лісабоне і Лондане. Але ў цэнтры ўвагі Кенана па-ранейшаму заставаўся СССР. Менавіта з Масквы ён пасылае «доўгую тэлеграму», у якой заклікае ўрад Злучаных Штатаў цвёрда выступіць супраць савецкай экспансіі ва Усходняй Еўропе. Затым, у ліпені 1947 года, у часопісе «Міжнародныя адносіны» з'явілася эсэ за подпісам нейкага «Х», у якім выкладалася стратэгія стрымлівання, неўзабаве увасобленая ў жыццё. Значэнне гэтай стратэгіі цяжка пераацаніць: яна аказала ўплыў на выпрацоўку амерыканскай дактрыны на наступныя 40 гадоў, абумовіла палітыку іншых дзяржаў у адносінах да Амерыкі і, нарэшце, легла ў аснову шматлікіх важных дыпламатычных і палітычных пачынанняў, такіх, як дактрына Трумэна, план Маршала, НАТА і Берлінскі паветраны мост.