Джордж Фулкс | |
---|---|
англ.: George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1942[1] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | George Foulkes[d][2] |
Маці | Jessie Foulkes[d][2] |
Жонка | Elizabeth Anna Hope[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Фулкс, Барон Фулкс з Камнака (англ.: George Foulkes, Baron Foulkes of Cumnock; нар. 21 студзеня 1942, Азуэстры , Шропшыр, Вялікабрытанія) — шатландскі палітык і сябра Лейбарысцкай партыі.[4][5] Дэпутат Палаты абшчын у 1979—2005 гадах, член Палаты лордаў і Таемнай рады Вялікабрытаніі з 2005 года.
Вучыўся ў гімназіі Кіта ў акрузе Морэй , Галантарэйнай школе для хлопчыкаў Аске ў Хартфардшыры, а затым паступіў у Эдынбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў псіхалогію.[5] З 1965 года Фулкс быў прэзідэнтам Шатландскага саюза студэнтаў . У 1974 годзе ён пакінуў пасаду ў сувязі з абраннем у Савет горада Эдынбурга і рэгіянальны савет Лотыяна.[6]
У 2009 годзе балатаваўся на пасаду рэктара Эдынбургскага ўніверсітэта, але не быў абраны, атрымаўшы 31 % галасоў.[7]
Балатаваўся ў Палату абшчын Вялікабрытаніі на выбарах 1970 года і кастрычніцкіх выбарах 1974 года, але не быў абраны. Паспяхова балатаваўся ў 1979 годзе, атрымаўшы прамы мандат ад выбарчай акругі Паўднёвы Айршыр .[8] У канцы склікання выбарчая акруга была распушчана, і Фулкс удзельнічаў у выбарах 1983 года па акрузе Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі . Ён зноў атрымаў прамы мандат і адстойваў яго на выбарах 1987[9], 1992[10], 1997[11] і 2001 гадоў[11]. У 1997—2001 гадах займаў пасаду намесніка парламенцкага сакратара па міжнародным развіцці[12]. У 2001—2002 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара па справах Шатландыі.[6]
У 2005 годзе выбарчая акруга Кэрык, Камнак і Дон-Вэлі была распушчана, а Фулкс быў узведзены ў дваранства ў якасці пажыццёвага члена Палаты лордаў Вялікабрытаніі з тытулам Барона Фулкса з Камнака з Камнака ў Іст-Айршыры .[6] У тым жа годзе ўведзены ў Таемную раду Вялікабрытаніі . З таго часу з’яўляецца членам Палаты лордаў і не балатаваўся на ўсеагульных выбарах.[12]
15 студзеня 2021 года ўзяў шэфства над Сцяпанам Латыпавым, беларускім прадпрымальнікам і палітычным зняволеным.[13][14]
На ўсеагульных выбарах у Шатландыі ў 2007 годзе Фулкс балатаваўся ў парламент . Ён заняў першае месца ў рэгіянальным выбарчым спісе Лейбарысцкай партыі ў выбарчай акрузе Лаціан .[5] Па заканчэнні заканадаўчага тэрміну на новы не балатаваўся.[15]
У 2005 годзе Фулкс пакінуў пасаду старшыні шатландскага футбольнага клуба «Харт оф Мідлатыян» і назваў новага ўладальніка клуба Уладзіміра Раманава «дыктатарам».[16]
У 2008 годзе Фулкса крытыкавалі за высокія фінансавыя патрабаванні для забеспячэння яго працы ў Палаце лордаў . Ён прасіў каля 55000 фунтаў стэрлінгаў кампенсацыі за пражыванне ў Лондане на працягу двух гадоў, хаця ён жыў ва ўласнай лонданскай кватэры.[17][18] У адрозненне ад гэтага яго патрабаванні да парламента Шатландыі былі адносна невялікія.[19] У 2009 годзе ў інтэрв’ю ў прамым эфіры «BBC News» на тэму выдаткаў на дэпутатаў і дыскусіі сярод насельніцтва вакол іх Фулкс славесна напаў на вядучага і абвінаваціў СМІ ў жаданні падарваць дэмакратыю.[20]
Пасля таго як Фулкс абвінаваціў Шатландскую нацыянальную партыю ў расізме супраць англічан у 2007 годзе, яе былы лідар Генры Макліш запатрабаваў прабачэнняў, але Фулкс адмовіўся іх рабіць.[21]