Джордж Эдвардс

Джордж Эдвардс
англ.: George Edwards
Дата нараджэння 3 красавіка 1694(1694-04-03)[1] ці 3 красавіка 1693(1693-04-03)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1773(1773-07-23)[2][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, арнітолаг, энтамолаг, бібліятэкар, батанік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Навуковая сфера арніталогія
Член у
Узнагароды
медаль Коплі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Эдвардс (англ.: George Edwards; 3 красавіка 1694 — 23 ліпеня 1773) — брытанскі натураліст і арнітолаг, «бацька брытанскай арніталогіі».

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1757).

Эдвардс нарадзіўся ў Стратфардзе, Эсекс. Пасля сямі гадоў навучання ў лонданскага купца (да 1716 года) ён аб’ехаў увесь еўрапейскі кантынент, вывучаючы прыродазнаўства, і стаў вядомы дзякуючы сваім ілюстрацыям жывёл, у прыватнасці птушак. Ён навучыўся тэхніцы траўлення ў вучонага-натураліста Марка Кейтсбі.

У 1743 годзе ён апублікаваў першы том сваёй працы «A Natural History of Birds», чацвёрты том якога з’явіўся ў 1751 годзе. Тры тамы «Gleanings of Natural History» з дапаўненнямі былі апублікаваныя паміж 1758 і 1764 годам. Абодва творы разам ўтрымліваюць больш за 600 гравюр і прыродазнаўчых апісанняў суб’ектаў.

Карл Ліней часта браў за аснову першапачатковыя апісанні Эдвардса для навуковай назвы шматлікіх відаў птушак.

За свой труд «A Natural History of Birds» ў 1750 годзе Эдвардс быў адзначаны Каралеўскім таварыствам медалём Коплі.

  • «Essays of Natural History» (1770)
  • «Elements of Fossilogy» (1776)

Зноскі