Горад
Джос
| ||||||||||
Джос — горад у Нігерыя. Адміністрацыйны цэнтр штата Плато.
Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы Нігерыі, на плато Джос. Заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Насельніцтва ў 1981 годзе складала каля 100 тыс. чалавек.
Горад Джос з’яўляецца чыгуначным вузлом і горназдабываючым цэнтрам краіны. Дзейнічаюць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, універсітэт, заснаваны ў 1952 годзе Джоскі музей, музей Інстытута афрыканскіх даследаванняў (заснаваны ў 1957 годзе), заапарк.