Джудзі Халідэй | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1965[1][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Дэвід Апэнхайм[d] |
Дзеці | Джонатан Апэнхайм[d] |
Прафесія | спявачка, джазвумен, тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса |
Кірунак | традыцыйная поп-музыка[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0391062 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джудзі Халідэй (англ.: Judy Holliday, народжаная Джудзіт Тувіма (англ.: Judith Tuvim; 21 чэрвеня 1921 — 7 чэрвеня 1965) — амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар» за лепшую жаночую ролю.
Халідэй нарадзілася ў Нью-Ёрку ў сям'і яўрэяў — выхадцаў з Расійскай імперыі. У снежні 1938 года яна перавяла сваё прозвішча Тувіма на англійскую як Халідэй і пачала выступаць у начных клубах у складзе камічнага квартэта The Revuers. Поспех быў такі, што неўзабаве ёй было прапанавана здымацца ў кінастужках.
Нягледзячы на запамінальную ролю ў камедыі «Рабро Адама» (1949), на працягу 1940-х гадоў Халідэй працягвала працаваць на Брадвеі. Асаблівым поспехам сярод яе рэпертуару карыстаўся спектакль «Народжаная ўчора». Калі ў 1950 годзе паўстала пытанне аб яго пераносе на вялікі экран, выканаць загалоўную ролю было прапанавана менавіта Халідэй. За гэтую працу ёй былі прысуджаны прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» — нягледзячы на наяўнасць у тым годзе такіх сур'ёзных саперніц, як Глорыя Свенсан («Бульвар Сансет») і Бэці Дэвіс («Усё пра Еву»).
Незвычайны поспех Халідэй выклікаў падазрэнні макартыстаў, і ФБР пачало расследаванне яе меркаваных сувязяў з камуністамі. Яе імя згадвалася ў «Чорным спісе» Галівуда. Гэтая шуміха у сутнасці падарвала яе кінакар'еру, хоць ніякага кампрамату на Халідэй выяўлена не было.
Працягваючы кар'еру на падмостках Брадвея, Халідэй выйграла ў 1957 годзе прэмію «Тоні» за ролю ў мюзікле «Званы звіняць», а тры гады пазней выканала яе ў кінаверсіі мюзікла.
Актрыса памерла ад раку грудзей ва ўзросце 43 гадоў. Пахавана на могілках Вестчэстэр-Хілз у Нью-Ёрку. За свой уклад у кінаіндустрыю ЗША ўдастоена зоркі на Галівудскай алеі славы.