Нарадзілася ў шахцёрскай сям’і. У дзяцінстве перахварэла бронхапнеўманіяй, і пасля таго, як урачы парэкамендавалі для здароўя Джуліі цёплы клімат, яе сям’я перабралася ў Аўстралію. Пачынала вучобу ва Універсітэце Адэлаіды, дзе ўпершыню паўдзельнічала ў палітычнай дзейнасці; пазней перабралася ва Універсітэт Мельбурна, дзе ў 1983 годзе стала старшынёй Аўстралійскага саюза студэнтаў. Атрымала дыплом юрыста і некаторы час працавала па спецыяльнасці — у 1987 годзе пачала працаваць у юрыдычнай фірме «Slater and Gordon» у Мельбурне, у галіне індустрыяльнага (працоўнага) права. У 1990, ва ўзросце 29 гадоў, стала партнёрам фірмы.
Зноскі
↑Julia Gillard // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.