Джулія Робертс | |
---|---|
Julia Roberts | |
Імя пры нараджэнні | Джулі Фіёна Робертс |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Grady Roberts[d][4] |
Маці | Бэці Лу Брэдэмас[d] |
Муж | Дэніэл Модэр[d] |
Дзеці | Hazel Patricia Moder[d], Phinnaeus Walter Moder[d] і Генры Дэніэл Модэр[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000210 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джулія Робертс (англ.: Julia Fiona Roberts; 28 кастрычніка 1967) — амерыканская актрыса і прадзюсар. Стала зоркай Галівуда пасля з’яўлення ў рамантычнай камедыі «Красуня» (1990), якая сабрала каля $464 мільёнаў у сусветным пракаце. Была чатыры разы намінаваная на прэмію «Оскар», выйграўшы адну ўзнагароду як найлепшая выканаўца жаночай ролі за фільм «Эрын Брокавіч» (2000), а таксама тройчы атрымлівала прэмію «Залаты глобус» (з васьмі намінацый).
Фільмы з яе ўдзелам «Містычная піца» (1988), «У ложку з ворагам» (1991), «Гак» (1991), «Рэзюмэ пеліканаў» (1993), «Вяселле майго найлепшага сябра» (1997), «Тэорыя змовы» (1997), «Нотынг-Хіл» (1999), «Нявеста, якая ўцякла» (1999), «Адзінаццаць людзей Оўшэна» (2001), «Усмешка Моны Лізы» (2003), «Дванаццаць людзей Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Уілсана» (2007), «Дзень Святога Валентына» (2010), «Еш, маліся, кахай» (2010), «Беласнежка: Помста гномаў» (2012), «Грашовы монстар» (2016) сабралі ў суме звыш $2,7 мільярдаў, што робіць яе адной з самых паспяховых акторак у свеце з пункту гледжання касавых збораў.
З’яўлялася самай высокааплачвальнай актрысай у свеце на працягу 1990-х гадоў і ў першай палове 2000-х. Яе ганарар за фільм «Красуня» ў 1990 годзе склаў $300 тысяч, а ў 2003 годзе яна атрымала беспрэцэдэнтныя $25 мільёнаў за ролю ў фільме «Усмешка Моны Лізы». Па стане на 2007 год яе чыстыя актывы ацэньваліся ў $140 мільёнаў. Уваходзіла ў спіс «50 найпрыгажэйшых людзей у свеце» па версіі часопіса «Піпл» 11 разоў, таксама як і Холі Бэры.
Джулія Робертс у Вікіцытатніку | |
Джулія Робертс на Вікісховішчы |