Джуліян Олдэн Уір | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 снежня 1919[2][4] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Walter Weir[d][5] |
Маці | Susan Martha Weir[d][6] |
Дзеці | Dorothy Weir Young[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Школа Понт-Авена |
Уплыў | Жан-Леон Жэром |
Член у | |
![]() |
Джуліян Олдэн Уір (англ.: Julian Alden Weir, 30 жніўня 1852, Уэст-Пойнт — 8 снежня 1919, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.
Дж. О. Уір нарадзіўся ў сям’і мастака, прафесара Ваеннай акадэміі, Роберта Уолтэра Уіра. Мастаком быў таксама яго брат, Джон Фергюсан Уір, які кіраваў з 1869 па 1913 год Школай прыгожых мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. Першапачаткова абодва браты бралі ўрокі малявання ў свайго бацькі, затым Джуліян паступае ў Нацыянальную Акадэмію дызайну ў Нью-Ёрку. У 1873—1877 гадах здзейсніў паездку ў Еўропу, каб працягнуць мастацкую адукацыю ў Парыжы, дзе вучыўся ў Адольфа Івана. У 1875 ён упершыню выстаўляецца ў Парыжскім салоне (з карцінай A Britanny Interior, інспіраванай творчасцю яго сябра, мастака Басцьен-Лепажа). У гэты перыяд Уір не прымае як жывапіс імпрэсіяністаў, так і свайго суайчынніка Уістлера, з якім знаёміцца ў Лондане ў 1877 годзе.
Увосень 1877 года мастак вяртаецца ў Нью-Ёрк. У тым жа годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў Таварыства амерыканскіх мастакоў (Society of American Artists), прэзідэнтам якога становіцца ў 1882 годзе. У 1878 Уір пачынае выкладчыцкую дзейнасць, спачатку ў Купер Юніён, а затым — у нью-ёркскай Студэнцкай мастацкай лізе. Сам жа ён займаецца пераважна партрэтным і жанравым жывапісам, піша таксама нацюрморты, якія паказваюць кветкі.
У 1886 году, пад уплывам прац Эдуарда Манэ і ўбачанага на арганізаванай у Нью-Ёрку выставе французскіх імперыяністаў, ён піша свае першыя імпрэсіянісцкія палотны. Гэта былі пейзажы, створаныя Уірам у ваколіцах яго фермы ў Бранчвіле, Канэктыкут. У 1887 годзе да яго далучаецца яго сябар, мастак Джон Генры Тватчмэн. У тым жа годзе Уір пачынае цікавіцца графічным мастацтвам. У 1888 годзе яго карціна Час бяздзейнасці была набыта нью-ёркскім музеем Метрапалітэн. У 1889 годзе Уір заваёўвае на Сусветнай выставе ў Парыжы сярэбраны медаль. У наступныя гады мастак развівае свой уласны мастацкі стыль, у тым ліку ў яго розныя элементы, у тым ліку і з японскай каляровай графікі. У 1893 ён атрымлівае замову на манументальны жывапіс для Сусветнай Калумбавай выставы ў Чыкага.