Джунгарскі Алатау | |
---|---|
каз. Жетісу Алатауы, кіт. 准格尔阿拉特, манг. Алаг Уул | |
45° пн. ш. 80° з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вышыня | 4562 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джунгарскі Алатау (каз.: Жетісу Алатауы, кіт.: 准格尔阿拉特, манг.: Алаг Уул) — горны ланцуг, размешчаны на мяжы Казахстана і Кітая, паміж ракой Ілі і возерам Алаколь. Названы ад назвы найблізкай пустыні. Працягласць — 450 км, шырыня ад 50 да 90 км, вышыня да 4562 м (гара Сямёнава-Цян-Шанскага). У горную сістэму ўваходзяць хрыбты Каратау, Таксанбай, Баскантау, Беджынтау і іншыя.