Джын (ад фр.: genievre — ядловец, англ.: gin) — моцны алкагольны напой (мацунак каля 45 %), вырабляюць шляхам перагонкі пшанічнага спірту з даданнем ядлоўца і іншых водарных раслінных кампанентаў, што надае джыну яго адметны смак. Джын мае сухі смак, яго амаль не ўжываюць у чыстым выглядзе.
Упершыню пачалі вырабляць у Нідэрландах у XVII стагоддзі — яго вынаходніцтва ў якасці лекаў ад бяссоння прыпісваюць урачу Францыску Сільвію[1][2].