Джыралама Фрэскабальдзі | |
---|---|
Girolamo Frescobaldi | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1583[1], 12 верасня 1583[2] ці 15 верасня 1583[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1643[4][5][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Luzzasco Luzzaschi[d] |
Прафесіі | арганіст, кампазітар, harpsichordist |
Інструменты | арган[d] і клавесін |
Жанры | музыка барока |
Выхаванцы | Johann Jakob Froberger[d], Johann Kaspar Kerll[d] і Франц Тундэр[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джыралама Фрэскабальдзі — (італ.: Girolamo Frescobaldi; верасень 1583, Ферара — 1 сакавіка 1643,Рым) — кампазітар, арганіст, клавесініст, найбольш важны кампазітар на клавесіне і аргане ў ранняй музыцы барока.
Пачаў сваю музычную кар'еру ў сваім родным г. Ферары з добра вядомым кампазітарам мадрыгалу Лудзаска Лудзаскі. Хутка, пасля сканчэння кіравання роду Эстэ ў г. Ферара ў 1597, Фрэскабальдзі пераехаў у Рым, дзе ён займаў розныя пасады ў Каталіцкім Касцёле як арганіста, у т. л. у Базілікі Святога Пятра і Папскай Юліянскай Капліцы, дзе ён пачаў працаваць з 1608. Ён заставаўся ў Рыме, за выключэннем кароткатэрміновага знаходжання ў Фларэнцыі з 1628 па 1634, дзе ён служыў у вялікага князя Фердзінанда II Медычы. Яго шматлікія італьянскія студэнты распаўсюджвалі яго ўплыў на самім паўвостраве, а Ёхан Якаб Фробергер і Ёхан Каспар Керл, распаўсюдзілі ўплыў Фрэскабальдзі сярод паўночных еўрапейцаў.
Творы Фрэскабальдзі на клавішных уключаюць танцавальныя суіты; варыяцыі; імправізацыі; часцяком разборлівыя; такаты; і строга сфармаваныя контрапунтычныя рычэркары і канцоны. Яго найбольш вядомая калекцыя Fiori musicali (1635), складаецца з такатаў, рычэркараў і капрычыа, якія выкарыстоўваюцца падчас Імшы; тыя часткі часта ўлучаюцца ў мелодыі Рыгарыянскіх спеваў. Яго вучнем можна назваць і І. С. Баха, які ў маладосці капіраваў некаторыя свае творы з Fiori musicali.