| ||||||||||
Джэбраіл — населены пункт у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Джэбраільскага раёна. Размешчаны за 14 км ад чыгуначнай станцыі Махмудлы, за 15 км на поўнач ад мяжы з Іранам.
У савецкі час быў адміністрацыйнай адзінкай Джэбраільскага раёна Азербайджанскай ССР.
У выніку Карабахскай вайны ў жніўні 1993 года перайшоў пад кантроль непрызнанай НКР.
4 кастрычніка 2020 года Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў заявіў, што азербайджанская армія ўзяла горад Джэбраіл і некалькі вёсак Джэбраільскага раёна.