Джэймс Гарынгтан | |
---|---|
англ.: James Harrington | |
Нараджэнне |
3 студзеня 1611[1][2][…] |
Смерць |
11 верасня 1677[2][3] (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька | Sir Sapcote Harington[d][4][5] |
Маці | Jane Samwell[d][4][5] |
Жонка | Dayrell[d][5] |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Гарынгтан (англ.: James Harrington; 3 студзеня 1614 (іншыя крыніцы даюць 7 студзеня), Алтан — 11 верасня 1677, Лондан) — англійскі філосаф.
Вучыўся ў Трыніці-каледжы, Оксфард, на працягу двух гадоў, пасля чаго пакінуў яго, не атрымаўшы ступені. Вядомы сваім сачыненнем «Oceana» (1656), прысвечаным Кромвелю. У ім Гарынгтан малюе ідэальную дзяржаву накшталт «Утопіі» Томаса Мора, знаходзячы ключ да ўсеагульнага дабрабыту ў справядлівым размеркаванні нерухомых маёмасцяў. У іншых сваіх працах («Перавагі народнага праўлення», 1657: «Мастацтва заканадаўства», 1659 г.) выказваўся катэгарычна супраць магчымасці аднаўлення ў Англіі феадальнага ладу і манархіі. Прапанаваў уласны праект англійскай канстытуцыі, у якой Англія паўставала буржуазна-шляхецкай рэспублікай. У сваіх працах пры дапамозе індуктыўнага метаду Фрэнсіса Бэкана сцвярджаў аб залежнасці размеркавання ў грамадстве уласнасці ад формы ўладкавання дзяржавы і яе устаноў.