Джэймс Дын | |
---|---|
англ.: James Dean | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1955[1][2][…] (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Winton Dean[d][4] |
Маці | Mildred Marie Wilson[d][4] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр, аўтагоншчык, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000015 |
jamesdean.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Байран Дын (англ.: James Byron Dean; 8 лютага 1931 — 30 верасня 1955) — амерыканскі акцёр. Яго памятаюць як культурную ікону, якая ўвасабляе юнацкае расчараванне і сацыяльнае адчужэнне, якія прысутнічаюць у яго самай вядомай акцёрскай працы — ролі праблемнага падлетка Джыма Старка ў карціне «Бунтар без прычыны». Двума іншымі ролямі, якія прынеслі вядомасць акцёру, сталі вобразы адзіночкі Кэла Траста ў гістарычнай драме «На ўсход ад раю» і панурага работніка ранча Джэта Рынка ў эпічнай вестэрн-драме «Гігант».
Пасля гібелі ў аўтакатастрофе, 30 верасня 1955 года, Дын стаў першым чалавекам, які атрымаў пасмяротную намінацыю на прэмію «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю за працу ў драме «На ўсход ад раю». Пасля атрымання другой намінацыі за ролю ў эпасе «Гігант» у наступным годзе акцёр стаў першым і адзіным чалавекам, удастоеным дзвюх пасмяротных акцёрскіх намінацый на «Оскар». Двойчы намінаваўся на прэмію BAFTA у катэгорыі «Лепшы замежны акцёр» (1956, 1957) і быў удастоены дзвюх асаблівых прэмій «Залаты глобус» у катэгорыях «Лепшы драматычны акцёр» і «Генрыета» (1956, 1957). У 1999 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў акцёра на 18 месца ў спісе «100 Найвялікшых зорак кіно».