Джэймс Кук Браўн | |
---|---|
англ.: James Cooke Brown | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jim Brown |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1921[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 2000[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнаўства |
Жанр | навуковая фантастыка |
Джэймс Кук Браўн (англ.: James Cooke Brown, 21 ліпеня 1921 — 13 лютага 2000) — сацыёлаг, пісьменнік-фантаст, аўтар штучнай мовы лаглан.
Браўн стварыў у адносна маладым узросце настольную гульню "Кар'еры" ("Careers"), якая стала вельмі папулярнай у ЗША. Прыбытак ад вытворчасці гэтай гульні даў яму магчымасць займацца такімі не прыносячымі даходу справамі, як канструяванне моў.
У апошнія гады свайго жыцця напісаў чарнавік твора па эканоміцы, у якім ён прапаноўваў пераход ад рынку працы да рынку працоўных месцаў. У кнізе параўноўваў эканоміку са стыкоўкай касмічных караблёў, і некалькі белетрычна, рабіў вывад, што камп'ютары, якія здольны дакладна састыкаваць касмічныя караблі, здольны таксама ўпарадкаваць рынак працоўных месцаў.
Аўтар навукова-фантастычнага рамана The Troika Incident (1970).
Памёр на Вогненнай зямлі з-за сардэчнага прыступу падчас падарожжа вакол Паўднёвай Амерыкі на яхце.