Джэймс Мак-Гіл Б’юкенен

Джэймс Мак-Гіл Б'юкенен-малодшы
James McGill Buchanan Jr.
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1919(1919-10-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2013(2013-01-09)[3][1][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька James McGill Buchanan, Sr.[d]
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Frank Knight[d][5]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Мак-Гіл Б’юкенен-малодшы (англ.: James McGill Buchanan Jr., 3 кастрычніка 1919, Марфрысбора, Тэнесі, ЗША — 9 студзеня 2013, Блэксбург, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986) «за даследаванне дагаворных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў». З’яўляецца адным з заснавальнікаў школы новай палітычнай эканоміі.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1919 г. у Марфрысбора (штат Тэнесі)

Джэймс Б’юкенен вучыўся ў універсітэце Тэнесі. Доктарскую ступень атрымаў у Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у універсітэтах Тэнесі, Фларыды і Віргінскім універсітэце. У 1962 годзе сумесна з Г. Талакам апублікаваў працу «Разлік згоды» (англ.: The Calculus of Consent), у якой аналізуецца працэс прыняцця эканамічных рашэнняў змяшанымі метадамі эканамічных і палітычных навук.

Прэзідэнт Таварыства «грамадскага выбару» (1964). Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984) і прэмій А. Сміта па дзвюх версіях (1988 і 1991). У гонар вучонага названы Цэнтр палітычнай эканоміі універсітэта Джорджа Мэйсана.

Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984).

Памёр 9 студзеня 2013 года.

Зноскі

  1. а б James M. Buchanan // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James McGill Buchanan jr. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Very sad news
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118516566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.