Джэймс Уотсан Кронін | |
---|---|
James Watson Cronin | |
![]() Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2016[3][4][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Samuel King Allison[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
Джэймс Уотсан Кронін (анг. James Watson Cronin; 29 верасня 1931, Чыкага, ЗША — 25 жніўня 2016, Сент-Пол, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1980), сумесна з Валам Логсдэнам Фічам, «за адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў».
Нарадзіўся 29 верасня 1931 года ў Чыкага (ЗША). У 1951 годзе скончыў Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў Чыкагскім універсітэце, дзе ў 1955 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. Пасля гэтага ён працаваў у Брукхэвенскай нацыянальнай лабараторыі. З 1958 г. па 1971 г. працаваў у Прынстанскім універсітэце, пасля чаго стаў прафесарам у Чыкагскім універсітэце.
Кронін працаваў над распадам гіперонаў і вытворчасцю мюонаў. Ён вызначыў поўнае эфектыўнае сячэнне рассеяння піонаў на пратоны і ўдасканаліў іскравыя камеру, якую ён першым з фізікаў пачаў ужываць для рэгістрацыі часціц па фатаграфіях іскраў.
Да самай смерці працаваў у галіне фізікі элементарных часціц над эфектам Кроніна.