Джэнна Мары Артэга нарадзілася 27 верасня 2002 года ў даліне Коачэлла, штат Каліфорнія, чацвёртай з шасці дзяцей.[1] Яе бацька мексіканскага паходжання, а маці мексіканскага і пуэрта-рыканскага.[2][3]
Артэга пачала захапляцца акцёрскім майстэрствам з шасці гадоў. Яна дэбютавала ў 2012 годзе, зняўшыся ў эпізодзе «Baby Bug» серыяла «Rob».[4] Пасля гэтага з’явілася на CSI: NY у эпізодзе «Unspoken» у ролі Эймі Мур.[5] У 2013 годзе знялася ў кіно з другараднай роляй у супергеройскім фільме «Жалезны чалавек 3» у ролі дачкі віцэ-прэзідэнта. У тым жа годзе знялася ў фільме жахаў «Insidious:Chapter 2» у ролі Эні. У 2014 атрымала ролю Зоі Леон у серыяле «Rake».[6]
З 2014 па 2019 год Артэга іграла ролю малодшай версіі Джэйн у камедыйна-драматычным серыяле «Jane the Virgin» [7], за якую атрымала прызнанне крытыкаў.
Таксама ў 2014 годзе яна знялася ў ролі Мэры Эн у камедыйным фільме «The Little Rascals Save the Day».[8][9]
У 2015 годзе Артэга была выбраны для арыгінальнага серыяла Netflix «Richie Rich» як частка асноўнага акцёрскага складу, яна выканала ролю Дарсі,[10] золаташукальніцы, якая марнуе грошы Рычы нават без яго згоды. У тым жа годзе яна знялася ў фільме «After Words» у ролі Ганны.[11]
Першую вядомасць Артэга набыла дзякуючы ролі Харлі Дыяс, сярэдняга дзіцяці сям’і Дыяс, у серыяле Disney Channel «Stuck in the Middle» (2016—2018). За гэтую ролю яна атрымала прэмію Imagen.
У тым жа годзе далучылася да акцёрскага складу дыснэеўскага тэлесерыяла «Elena of Avalor», дзе агучвала прынцэсу Ізабэлу.
У 2017 годзе знялася ў кліпе Джэйкаба Сарторыуса «Chapstick».[12]
У 2018 годзе Артэга знялася ў фільме ««Saving Flora» ў галоўнай ролі Дон, дачкі ўладальніка цырка.[13][14] Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, а Артэга атрымала прызнанне за выкананне ролі. Яна была намінаваная на ўзнагароду за лепшую галоўную жаночую ролю на Міжнародным кінафестывалі ў Саўтгемптане.[15]
Артэга выканала галоўную ролю Элі Алвес у другім сезоне серыяла трылера Netflix «Ты», які выйшаў 26 снежня 2019 года.[16][17][18] Другі сезон тэлесерыяла, як і першы, быў высока ацэнены, таксама як і ігра Артэгі.[19][20]
У 2019 годзе Артэга атрымала ролю Фіобы ў фільме жахаў Netflix «Няня: Каралева забойцаў».[21] Фільм выйшаў у пракат у верасні 2020 года [22][23] і атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў.[24]
У 2020 годзе агучыла Бруклін у мультыплікацыйным серыяле Netflix «Jurassic World Camp Cretaceous».[25] Серыял быў сустрэты неадназначнымі водгукамі, хоць пахвалілі агучванне Артэгі і астатняга акцёрскага складу.[26]
У 2020 годзе Артэга абвясціла, што дэбютуе ў пісьменніцкай творчасці кнігай «It’s All Love», якая выйшла ў студзені 2021 года.[27][28]
Пасля Артэга знялася ў ролі Кэці Торэс у камедыйным фільме Netflix «Дзень „Так“».[29] Фільм выйшаў у сакавіку 2021 года і атрымаў неадназначныя водгукі, хоць яе ігру высока ацанілі.[30][31][32]
У сакавіку 2021 года выйшаў школьны драматычны фільм «The Fallout», у якім Артэга выканала галоўную ролю Вады і атрымала прызнанне крытыкаў;[33] на HBO Max фільм быў выпушчаны 27 студзеня 2022 г.
Таксама знялася ў слэшэрах «Крык» (2022) і «Крык VI» (2023). За ролю ў слэшэры «Крык» Артэга атрымала прэмію MTV Movie Award за лепшы спалох.[34][35]
У 2022 годзе Артэга пачала здымацца ў ролі Уэнздэй Адамс у камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday». За гэтую ролю яна была намінавана на «Залаты глобус» і «Прэмію Гільдыі кінаакцёраў».
Артэга таксама знялася ў фільме жахаў Foo Fighters «Studio 666», які выйшаў у лютым 2022 года [36][37][38][39] і ў фільме жахаў «X» рэжысёра Ці Уэста,[40] які выйшаў у сакавіку.
Пасля яе роляў у фільме жахаў 2021 года «Няня: Каралева забойцаў» і фільмах жахаў 2022 года «Крык», «Студыя 666», ««Х» і «Амерыканская бойня» яе празвалі новай каралевай крыку.[41][42][43][44][45]
У камедыйным серыяле жахаў Netflix «Wednesday» (2022) [6][46] Артэга сыграла галоўную ролю Уэнздэй Адамс. Гульня Артэгі ў серыяле атрымала высокую ацэнку [47][48], і яна атрымала намінацыі на прэмію «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю ў тэлесерыяле, мюзікле або камедыі і на прэмію Гільдыі кінаакцёраў за выдатную ролю акцёркі ў камедыйным серыяле.[49][50]
Артэга выкарыстоўвала свае платформы для прасоўвання падтрымкі імігрантаў і палітыкі з іх удзелам.[51] Артэга з 13 гадоў з’яўляецца прыхільнікам Pride Over Prejudice, кампаніі, якая спрыяе прызнанню ЛГБТ- супольнасці.[52] Яна выступае за іміграцыю і супраць дыскрымінацыі.[53]
У 2018 годзе на Radio Disney Music Awards Артэга апранула куртку з надпісам «I Do Care And U Should Too» («Мне не ўсё роўна і вам павінна быць таксама»). Гэта стала яе адказам на паездку Меланні Трамп у цэнтр для дзяцей, якія былі разлучаны са сваімі бацькамі нелегаламі з-за міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Мелання тады прыляцела ў цэнтр у куртцы з надпісам «I Really Don’t Care. Do U?» («Мне сапраўды ўсё роўна, а вам?»).[54]
↑Navarro, Meagan. [Review "Jurassic World: Camp Cretaceous" Surprises with Thrilling Family-Friendly Intro to Franchise](нявызн.). Bloody Disgusting! (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы September 18, 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.