Джэрдан Шакіры

Футбол
Джэрдан Шакіры
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1991(1991-10-10)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Швейцарыя
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Злучаныя Штаты Амерыкі Чыкага Файр
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Швейцарыя Аўгст
2001—2009 Швейцарыя Базель
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Швейцарыя Базель II 19 (8)
2009—2012 Швейцарыя Базель 92 (18)
2012—2015 Германія Баварыя Мюнхен 52 (11)
2015 Італія Інтэрнацыянале 15 (1)
2015—2018 Англія Сток Сіці 84 (15)
2018—2021 Англія Ліверпул 45 (7)
2021—2022 Францыя Алімпік Ліён 11 (2)
2022— Злучаныя Штаты Амерыкі Чыкага Файр 29 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Швейцарыя Швейцарыя (да 17) 10 (0)
2008—2009 Швейцарыя Швейцарыя (да 18) 5 (0)
2009 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 5 (3)
2009—2011 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 7 (1)
2010— Швейцарыя Швейцарыя 110 (26)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэрдан Шакіры (алб.: Xherdan Shaqiri; нар. 10 кастрычніка 1991, Гнілане, СФРЮ) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клуба «Базель», пасля чаго гуляў за рэзервовую каманду клуба. У 2009 годзе падпісаў з клубам прафесійны кантракт. Дэбютаваў за «Базель» 12 ліпеня 2009 года ў першым матчы сезона, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клуба «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада ігрок забіў свой першы гол за клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Ксамакса», дзе каманда з Базеля была мацней з лікам 4:1[4]. Разам з клубам атрымаў шэраг тытулаў.

9 лютага 2012 года «Базель» абвясціў пра набыццё іграка нямецкім клубам «Баварыяй»[5]. Кошт трансферу, як паведамлялася, склаў 11,6 млн еўра, а сам ігрок падпісаў кантракт з мюнхенскім клубам да 30 чэрвеня 2016 года.

9 студзеня 2015 года Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэра», з якім падпісаў кантракт на 4,5 гады[6]. Акрамя італьянскага гранда іграком цікавіўся англійскі «Сток Сіці»[7].

11 жніўня 2015 года Шакіры перайшоў у «Сток Сіці», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала рэкордныя для клуба 12 млн фунтаў стэрлінгаў. У сваім першым сезоне за «Сток Сіці» Джэрдан правёў 27 матчаў і забіў тры галы. Яго першы выхад на поле ў складзе «Сток Сіці» адбыўся 22 жніўня 2015 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці».

13 ліпеня 2018 года «Ліверпул» падпісаў з Шакіры пяцігадовы кантракт, выплаціўшы «Сток Сіці» 13 млн фунтаў стэрлінгаў згодна з опцыяй выкупу. 27 кастрычніка 2018 года ў матчы 10-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім «Ліверпул» перамог «Кардыф Сіці» з лікам 4:1, Шакіры забіў свой першы гол за «чырвоных». 1 чэрвеня 2019 года ў складзе «Ліверпула» Шакіры стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

«Алімпік Ліён»

[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2021 года Шакіры перайшоў у французскі «Алімпік Ліён» за 6 млн еўра (5 млн фунтаў стэрлінгаў), падпісаўшы трохгадовы кантракт.

«Чыкага Файр»

[правіць | правіць зыходнік]

9 лютага 2022 года Шакіры перайшоў у клуб MLS «Чыкага Файр», падпісаўшы кантракт у якасці прызначанага іграка да канца сезона 2024. Стаўшы найдаражэйшым у гісторыі клуба, трансфер паводле звестак прэсы абыйшоўся ў 7,5 млн долараў. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 26 лютага ў матчы стартавага тура сезона 2022 супраць «Інтэр Маямі». 19 сакавіка ў матчы супраць «Спортынг Канзас-Сіці» забіў свой першы гол у MLS, рэалізаваўшы пенальці.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Швейцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваў 3 сакавіка 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся паражэннем швейцарцаў з лікам 1:3.

«Базель»:

«Баварыя»:

«Ліверпул»:

Зноскі