Джэферсан Лерма

Футбол
Джэферсан Лерма
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1994(1994-10-25)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Atlético Huila[d] 94 (6)
2015—0000   Левантэ
Борнмут
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэ́ферсан Ле́рма (ісп.: Jefferson Lerma; нар. 25 кастрычніка 1994) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца і цэнтральны абаронца англійскага клуба «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Калумбіі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 года, які ладзіліся ў Бразіліі.

Прайшоў падрыхтоўку ў футбольнай школе клуба «Атлетыка Уіла». На пачатку 2013 года юнак быў далучаны да асноўнай каманды клуба, а 30 сакавіка дэбютаваў у айчыннай лізе ў матчы супраць «Мільянарыяс»[3]. У першы свой сезон згуляў 20 матчаў, а яго клуб у розыгрышы Апертуры спыніўся на 13-м радку. Даволі хутка ігрок замацаваўся ў асноўным складзе, а ў сезоне 2015 года стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.

Лерму запрыкмецілі ў Іспаніі, вынікам чаго стала арэнда ў валенсійскі клуб «Левантэ» ў сезоне 2015—2016 гадоў. Лерма хутка прыстасаваўся да дынамічнага стылю новага клуба, а першым голам адзначыўся 7 снежня 2015 года, што дапамагло клуба здабыць адзін пункт у матчы супраць «Эспаньёла» (1:1). Згуляўшы 25 матчаў, бакі дамовіліся аб паўнавартасным пераходзе калумбійца. Ігрок склаў з клубам чатырохгадовы кантракт, а «Атлетыка Уіла» атрымала 600 тысяч еўра[4]. Паводле вынікаў сезону «Левантэ» страціў месца ў Ла Лізе, апусціўшыся ў Сегунду. Аднак, ужо праз сезон каманда вярнулася ў эліту, здабыўшы перамогу ў другім дывізіёне. Лерма па вяртанні паўдзельнічаў у гістарычнай перамозе валенсійцаў над «Барселонай», якая скончылася з лікам 5:4 на карысць гаспадароў.

7 жніўня 2018 года Лерма далучыўся да клуба Прэм’ер-лігі «Борнмута» за рэкордныя для клуба 30 мільёнаў еўра[5]. 1 верасня ігрок паклаў пачатак выступы ў Англіі, адгуляўшы 88 хвілін у матчы супраць «Чэлсі», у якім яго каманда зведала паражэнне з лікам 2:0[6]. Калумбіец замацаваўся ў першым складзе ды стаў улюбёнцам шматлікіх заўзятараў клуба. Поруч з камандай ігрок правёў часы ў Прэм’ер-лізе і Чэмпіёншыпе. 8 чэрвеня 2023 года было абвешчана, што англійскі клуб «Крыстал Пэлас» дамовіўся аб асабістых умовах кантракту з Лермам, і што ён далучыцца да клуба 1 ліпеня[7]. За новы клуб калумбіец згуляў 12 жніўня, а яго клуб перамог у гасцях «Шэфілд Юнайтэд» з лікам 1:0.

Ігрок быў часткай алімпійскай каманды Калумбіі на гульнях 2016 года ў Бразіліі. Тады пад кіраўніцтвам Карласа Рэстрэпа каманда дакрочыла да чвэрцьфіналу. Лерма дэбютаваў за нацыянальную зборную Калумбіі 10 лістапада 2017 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі[8]. Ігрок браў удзел у чэмпіянаце свету 2018 года, але ўжо ў першай сустрэчы супраць зборнай Японіі быў выдалены на трэцяй хвіліне[9].