Джэфры Уілкінсан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1996[2][3][…] (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | неарганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() грант Гугенхайма (1954) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1981) ![]() American Chemical Society Award in Inorganic Chemistry[d] (1966) медаль Дэві[d] (1996) Ludwig Mond Award[d] (1981) Longstaff Prize[d] (1987) |
![]() |
Джэфры Уілкінсан (англ.: Sir Geoffrey Wilkinson; 14 ліпеня 1921, Тодмардэн, Ёркшыр — 26 верасня 1996, Лондан) — англійскі хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1965), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1973 (сумесна з Э. О. Фішэрам).
Скончыў (1941) Імперскі каледж навукі і тэхналогіі ў Лондане; працаваў у Англа-амерыкана-канадскім праекце па атамнай энергіі (1943—1946), Каліфарнійскім універсітэце ў групе Г.Сіборга (1946—1950) і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1950—1951); выкладаў у Гарвардскім універсітэце (1951—1956); прафесар (з 1956 года) Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане.
Уілкінсан — адзін з заснавальнікаў хіміі металаарганічных злучэнняў пераходных металаў; ім з супрацоўнікамі ўстаноўлена (1952) будова («сэндвічавая») ферацэну. Сярод іншых работ асабліва вылучаецца адкрыццё «каталізатара Уілкінсана» — комплекснага злучэння [(C6H5)3P]3RhCl, універсальнага каталізатара гідравання алефінаў і ацэтыленаў, а таксама сінтэз гексаметылвальфраму і алкільных вытворных іншых пераходных металаў.