Пасёлак гарадскога тыпу
Дзедавічы
|
Дзедавічы[2] (руск.: Де́довичи) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Дзедавіцкага раёна. Утварае гарадское паселішча Дзедавічы (у межах пгт). Знаходзіцца за 130 км на ўсход ад Пскова ў басейне ракі Шалонь. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Дно — Новасакольнікі. Заснаваны 11 верасня 1901 года, пры будаўніцтве чыгункі. Назва — па найменні бліжэйшых вёсак (Вялікі Дзедавец і Малы Дзедавец). Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1967 года.