Дзень жартаў | |
---|---|
Розыгрыш 1 красавіка ў Капенгагене. 2001 год | |
Тып | Міжнароднае, Культурнае, Заходняе |
таксама | Дзень дурня, Дзень смеху |
Адзначаецца | 1 красавіка |
Дзень жартаў, Дзень дурня, Дзень смеху — дзень, які святкуецца 1 красавіка ў шматлікіх краінах свету. Падчас гэтага дню людзі жартуюць над сябрамі і знаёмымі. У газетах, па тэлебачанню і ў інтэрнэце распаўсюджваюцца жартлівыя навіны. Не з’яўляецца афіцыйным выхадным днём.
Гісторыя гэтага свята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнай Беларусі. Што да звычайнага люду, дык ён пачаў святкаваць Дзень жартаў менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога свята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купалле. Тады гарэзлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы.