Дзеравяшкі — драўляны абутак, элемент традыцыйнай нацыянальнай адзення ў Еўропе. Звычайна выкарыстоўвалася працоўнымі пластамі насельніцтва ў якасці зручнай і таннага ахоўнага адзення на фабрыках, шахтах, фермах. У Францыі драўляныя чаравікі называюцца сабо (фр. sabot), у Нідэрландах — кломпы (нідэрл. klomp), у Літве - клумпес, англ. Clog, швед. Träsko). Традыцыйна іх вырабляюць з розных відаў драўніны (вярба, таполя, бяроза, бук і інш.). Існуе мноства разнавіднасцяў дзеравяшак, у залежнасці ад краіны у якой яны зробленыя, гэта і туфлі на абцасе, і чаравікі і нават сандалі. Краіны і геаграфічныя раёны ў якіх распаўсюджаны дзеравяшкі гэта ў першую чаргу: Нідэрланды, Бельгія, Літва, Данія, Швецыя.
Насілі вясной і восенню. Бытавалі ў 19-пасатку 20 стагоддзя пераважна на Гродзеншчыне і Заходняй Віцебшчыне. Спарадычна трапляліся і ў іншых раёнах. Былі 2 тыпаў: выдзеўбаныя з кавалка дрэва башмакі, з круглым або завостраным наском і камбінаваныя туфлі на нізкім і высокім абцасе, да драўлянай падэшвы якіх прымацоўваўся скураны верх або шырокая скураная паласа.