Дзеразовыя (клас)

Дзеразовыя (клас)

Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodiopsida Bartl., 1830


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500007
NCBI  3248
EOL  4166
FW  249950

Дзеразовыя (Lycopodiopsida) — клас дзеразападобных.

Спарафіты — сухапутныя вечназялёныя шматгадовыя расліны з укарочанымі або доўгімі паўзучымі, звычайна галінастымі сцябламі. Лісце маленькае, ланцэтнае, вострае, луска- або шылападобнае, завостранае, без язычка, размешчана па спіралі ці беспарадкава. Спарафілы мала або зусім не адрозніваюдца ад астатняга лісця. Спарангіі ныркападобныя, па верхнім баку спарафілаў каля іх асновы, сабраны ў стробілы (дзеразовыя), або пазушныя (баранцовыя). Споры роўныя, прарастаюць на 3-і, іншы раз на 5—8-ы год. Гаметафіты — зарасткі (у відаў нашай флоры) добра развітыя, мясістыя, падэемныя, клубнепадобныя, бесхларафільныя, двухполыя, з мікарызай, дыферынцыраваны на тканкі, сапратрофныя або паўсапратрофныя, выспяваюць на працягу 5—20 гадоў. Архегоніі і антэрыдыі размешчаны раздзельна на паверхні гаметафіта. Сперматазоіды з 2 жгуцікамі.

Выдзяляецца два сучасных сямействы: дзеразовыя (Lycopodiaceae) і баранцовыя (Huperziaceae). Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі родаў дзераза (Lycopodium), баранец (Huperzia), дыфазіястр (Diphasiastrum), лікападыела (Lycopodiella).

Зноскі

  • Дзярэзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5 т. Т. 2: Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 522 с.: іл.