Дзмітрый Аляксандравіч Жук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алесь Жук |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, прапагандыст |
Узнагароды |
Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].
У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Мінску. З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».
У лютым 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[2] і стаў дырэктарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Таксама Жук сакратар Беларускага саюза журналістаў, у снежні 2021 года ўключаны ў «Рэспубліканскі міжведамасны каардынацыйны савет па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь»[3].
У час кіраўніцтва Жука газета канчаткова ператварылася ў рупар агрэсіўнай праўладнай прапаганды, дзе з 2020 года значнае месца займаюць расійскія наратывы[4][5]. Назіральнікі не раз выказвалі сумневы ў дастатковай кваліфікацыі Жука[6], тым не менш у 2024 годзе на сесіі Мінскага гарадскога савета ён аднагалосна абраны ў Савет Рэспублікі[7].
У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[8]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсыфіцыраваную інфармацыю»[9]. У 2016 годзе забарона была знята[10].
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[11].
5 жніўня 2024 года ўнесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[12].